Домой / Наши Новости / Да дня роднай мовы

Да дня роднай мовы

Што такое мова? Зразумела, кожны адкажа на гэтае пытанне па-рознаму, бо кожны па-свойму разумее значэнне гэтага слова. 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Для нашага народа родная мова – беларуская. Беларуская мова прайшла доўгі шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі беларуская  мова ледзь не знікла. Аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, наша мова вытрымала выпрабаванні і цяпер квітнее, займае сваё пачэснае месца сярод іншых моў свету.

У сувязі са святкаваннем Міжнароднага дня роднай мовы ў бібліятэцы нашай ўстановы на працягу тыдня для навучэнцаў школ і чытачоў прайшлі мерапрыемствы з мэтай папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры.

2018/02/21 для абагачэння слоўнікавага запасу вучняў прайшла квэст-гульня «Падарожжа ў краіну Лексікі».

2018/02/22 прайшло мерапрыемства «роднае мовы ты крынічка» на якім малодшыя школьнікі здзейснілі падарожжа па старонках дзіцячага часопіса «Вясёлка».

2018/02/23 ў чытачоў бібліятэкі была магчымасць азнаёміцца з інфармацыйным стэндам «Гонар i веліч краіны».

2018/02/25 сустрэча са старшакласнікамі «Мова народа — Яго святыня» прайшла ў форме гістарычнага экскурсу і была накіравана на выхаванне гонару за родную мову

Про AlexBox

Проверьте также

Обновилось расписание занятий

Расписание_ 2018-2019  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *