Домой / Наши Новости / НАШЫ ДЗЕЦІ

НАШЫ ДЗЕЦІ

28 снежня ў Гомельскім цырке адбылося адно з масштабных мерапрыемстваў адыходзячага года: абласное навагодняе дабрачыннае свята для навучэнцаў, маючых высокія дасягненні ў вучэбнай, творчай, спартыўнай дзейнасці, якія знаходзяцца ў сыцыяльна апасным становішчы, выхоўваюцца ў шматдзетных і малазабяспечаных сем’ях, дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў.

Намаганнямі ўстаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдне спецыяльнай і педагагічнай адукацыі ў холе цырка былі арганізаваны забаўляльныя і гульнёвыя пляцоўкі, праводзіліся майстар-класы, працавала тэматычная фотазона. Сваеасаблівы каларыт у афармленні хола ўнеслі абласныя ўстановы дадатковай адукацыі.

Дзятву сустракалі Баба Завіруха и Зімнік. Гаспадыня беларускай сялянскай хаткі прапаноўвала хлапчукам і дзяўчынкам самім паспрабаваць зляпіць з цеста і ўпрыгожыць праснакі, пачаставацца смачнай выпечкай, а Берагіня – змайстраваць асабісты абярэг на ўдачу. З задавальненнем дзеці і дарослыя ўдзельнічалі ва ўпрыгожванні елкі фігуркамі птушак, у беларускай гульні “Чырачкі”, якую прапанавалі навучэнцы педагагічнага коледжа імя Л.С.Выгоцкага.

На спартыўнай палянцы ўдзельнікаў сустракалі гульнёвымі танцамі фіксікі. Кожны жадаючы мог паспрабаваць сваі сілы ў шашках ці шахматах.

Вялікае ўражанне засталося ў наведвальнікаў свята ад навагодняй казкі, якая разгарнулася на арэне, а так сама цыркавога прадстаўлення, у якім прымалі ўдзел галоўныя персанажы Новага года: Дзед Мароз и Снягурка.

 

Про AlexBox

Проверьте также

Освобождению Гомеля посвящается

26 ноября – особая дата для каждого гомельчанина. Ровно 75 лет назад в этот день …

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *